Усе навіны

58-гадовай трэнерцы з Гомеля, на чыім занятку захлынулася 6-гадовае дзіця, далі 2 гады калоніі

7 лютага, 12:25

Суд рэжыму Лукашэнкі па Цэнтральным раёне Гомеля вынес прысуд 58-гадовай трэнерцы па плаванні, на чыім занятку ў лістападзе 2022 года захлынулася шасцігадовае дзіця.

Хлопчыка даставілі ў лякарню з дыягназам «утапленне, тэрмінальная кома». Праз 37 дзён, не прыходзячы ў прытомнасць, дзіця памерла.

Пакаранне за «неналежнае выкананне ўскладзеных на трэнера абавязкаў у частцы бяспекі жыцця і здароўя дзяцей» склала два гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах пасялення, са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (4000 рублёў) і зняволеннем з забеспячэннем бяспекі жыцця і здароўя дзяцей тэрмінам на пяць гадоў.