Усе навіны

Джэйсан Кід: «Набыццё Кайры Ірвінга наблізіць «Далас» да заваявання чэмпіёнскага тытула»

7 лютага 2023, 12:15

Галоўны трэнер «Даласа» Джэйсан Кід пракаментаваў абмен разыгрываючага Кайры Ірвінга.

«Калі паглядзець на кар'еру Кайры, ён выйграваў там, дзе выступаў.

Талент і здольнасці Ірвінга зробяць нас лепш – гэта менавіта тое, у чым мы мелі патрэбу. Набыццё Кайры наблізіць «Далас» да заваявання чэмпіёнскага тытула.

Рэпутацыя Ірвінга? Лёгка разважаць і ўзгадваць пра адмоўны досвед, але давайце паглядзім на пазітыўны бок таго, што ён рабіў на пляцоўцы і за яе межамі. У нас менавіта такі падыход», – сказаў Кід.

Дэбют баскетбаліста за «Мэверыкс» можа адбыцца ў ноч з 8 на 9 лютага ў матчы з «Кліперз».

Ірвінг у гэтым сезоне згуляў 40 матчаў, набіраючы ў сярэднім 27,1 ачка, 5,1 падбору, 5,3 перадачы, 1,1 перахопу і 0,8 блок-шота.