Усе навіны

Менеджар «Жальгірыса» Матэюнас прызначаны генеральным дырэктарам Еўралігі

16 чэрвеня, 10:15

Мэнэджар «Жальгірыса» Паўлюс Матэюнас абраны генеральным дырэктарам баскетбольнай Еўралігі.

42-гадовы літовец заменіць на пасадзе Маршала Глікмана. Кантракт Глікмана заканчваецца 31 ліпеня, пагадненне Матэюнаса разлічана на сезон-23/24.

Паўлюса двойчы прызнавалі Мэнэджарам года ў Еўралізе (сезоны 2017/18 і 2018/19).

Прэзідэнтам Еўралігі застанецца Дзеян Бадзірог.