Усе навіны

Прэзідэнт РФБ Кірыленка пра разгром жаночай зборнай Беларусі: «Са спартыўнага пункту гледжання не вельмі падабаецца такі вынік»

16 чэрвеня, 12:12

Прэзідэнт РФБ Андрэй Кірыленка пракаментаваў разгромную перамогу жаночай зборнай Расіі над беларускамі з лікам 91:51. Да гэтага беларуская зборная саступіла расіянкам у першым матчы 50:104, а потым Расіі U-20 – 79:93.

«Вядома, са спартовага пункта гледжання мне не вельмі падабаецца такі вынік. Гэта для балельшчыкаў класна. Мне хочацца бачыць тое ж, што і ў мужчынскай зборнай, калі дзве гульні па ліку былі блізкія. Вось такая гульня больш карысная, калі ёсць магчымасць праверыць свае спартыўныя навыкі», – прыводзіць словы Кірыленкі sport5.by.