Усе навіны

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі 3х3 Навойчык пра міжнародны бан: «Нас адхілілі, але вы зрабілі сабе толькі горш»

17 чэрвеня, 20:45

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 Андрэй Навойчык выказаўся пра міжнародны бан.

«Наша асноўная задача заўсёды заставацца баяздольнымі і паказваць толькі самыя высокія вынікі, таму проста адны спаборніцтвы і адзін супернік змяніўся на другога суперніка. І ў гэтым плане мне падаецца, што міжнародная супольнасць страціла нашмат больш. Таму што як паказваюць нашы выступленні напярэдадні гэтых усіх банаў спартыўных, мы і каманда Расіі выступалі дастаткова паспяхова на міжнародным узроўні, узяць хаця б маладзёжныя спаборніцтвы 2021 года, дзе і дзяўчаты, і хлопцы выступілі ў якасці спартсменаў на чэмпіянаце свету, потым на чэмпіянаце Еўропы занялі прызавыя месцы. Там прысутнічалі зборныя Расіі, якія таксама паказалі нядрэнныя вынікі.

Таму нас адхілілі, але вы зрабілі сабе толькі горш. У нас ёсць супернік, які лічыцца цяпер па выніках апошняй Алімпіяды флагманам у баскетболе 3х3, і такая канкурэнцыя нам дае толькі новыя магчымасці для развіцця», - сказаў Навойчык.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.