Усе навіны

Еўраліга афіцыйна працягнула адхіленне расійскіх клубаў на сезон-2023/24

5 ліпеня, 11:46

4 ліпеня адбылося паседжанне акцыянераў баскетбольнай Еўралігі.

На ім было прынятае рашэнне пра падаўжэнне адхілення расійскіх каманд на наступны сезон.

Таксама быў зацверджаны спіс удзельнікаў і фармат наступнага сезона Еўралігі і Еўракубка.

У наступным розыгрышы Еўралігі згуляюць 18 каманд.