Усе навіны

Кацярына Сныціна: «У еўрапейскіх камандах 30% дзяўчын сустракаюцца з дзяўчынамі. Думаю, наша краіна не вельмі адрозніваецца»

3 кастрычніка, 19:28
1

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна распавяла, наколькі шмат, на яе думку, у Беларусі спартсменаў, якія хаваюць сваю арыентацыю.

– Вы ведаеце, як шмат у Беларусі існуе спартоўцаў і спартовак, вымушаных хаваць сваю арыентацыю?

– Ведаеце, я ўсё жыццё гуляла ў Еўропе, у Турцыі і гэтак далей, у кожнай камандзе былі пары. Можа быць не разам, але ў кожнай камандзе былі дзяўчынкі, якія сустракаліся з дзяўчынкамі. Гэта як мінімум 30% гульцоў, таму я не лічу, што ў Беларусі гэтая лічба можа быць ніжэй. Можа быць яна вышэй, я не ведаю, таму што я ў Беларусі амаль не гуляла ў прафесійнай камандзе. Але нібыта для мяне гэтая лічба адэкватная, што ў нас нібыта 70% грамадзтва – мужчына-жанчына, 30% – гэта мужчына-мужчына ці жанчына-жанчына. Мне здаецца наша краіна не так моцна адрозніваецца, каб у нас гэты адсотак быў увогуле 0 ці 1 адсотак.

Так што я лічу, што ў кожнай камандзе ёсць прадстаўнікі ЛГБТ суполкі, але гэта не штосьці такое звышнезвычайнае. Мне здаецца гэта даволі звычайная з'ява, проста пра гэта не прынята размаўляць, і мужчыны хутчэй за ўсё больш гэтага саромеюцца і хаваюць гэта ў сваёй камандзе. Але я ўпэўнена, што практычна ў кожнай камандзе можна знайсці чалавека, які вось такой арыентацыі.

– Калі вы былі капітанам беларускай баскетбольнай жаночай зборнай, ці была там тая прапорцыя, пра якую вы кажаце?

– Мне здаецца, усё роўна побач са мной былі дзяўчынкі, якія гуляюць у Еўропе, якія бачаць гэтую свабоду. І так, можа, у самой Беларусі і нават у нашай камандзе мы ніколі гэта не абмяркоўвалі адкрыта, то бок гэта нібыта заўсёды было. Я не магу сказаць што гэта табу, таму што я ўпэўненая, што калі я захачу гэта абмеркаваць на каманднай вячэры са сваімі сукамандніцамі, у гэтым не будзе праблемы, проста неяк гэта не было прынята абмяркоўваць. Але так, вядома, ёсць не толькі я, – распавяла Сныціна.