Усе навіны

Наталля Трафімава: «Арганізаваць спарынгі са зборнымі не было магчымасці, таму дамовіліся з «Мінскам» і «Гарызонтам»

8 лістапада, 15:35

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Наталля Трафімава падзялілася чаканнямі ад лістападаўскага збору.

– На кэмп былі выкліканыя ў большасці дзяўчыны 2000 года нараджэння і маладзейшыя, з «старэйшых» толькі 4 чалавекі.

Асноўная мэта заключаецца ў праглядзе маладых гульцоў, задача якіх паказаць і праявіць сябе. Упершыню выкліканы на збор Маша Ляскоўская і Саша Палубок.

Але таксама важна паглядзець кандыцыі дзяўчынак, якія выступаюць у Расіі: Мосько, Васілевіч, Касцюкавец, Інкіна. Адна справа сачыць за статыстыкай, іншая – бачыць ужывую, як яны выглядаюць на пляцоўцы.

На жаль, арганізаваць спарынгі са зборнымі ў нас зараз не было магчымасці, таму дамовіліся з баскетбольнымі клубамі «Мінск» і «Гарызонт» аб правядзенні двух таварыскіх матчаў, якія стануць для трэнерскага штаба паказальнымі, – сказала Трафімава.