Усе навіны

Аляксей Сухавецкі: «Не думаў пра вось гэтую вось сэрыю і пра тое, якія лічбы там у графе паразы, бо гэта трошкі адцягвае»

2 красавіка, 18:31

Галоўны трэнер «Мінска» Аляксей Сухавецкі распавёў пра змены, якія ён унёс у гульню каманды.

«Я не думаў пра вось гэтую вось серыю і пра тое, якія лічбы там у графе паразы, таму што гэта трошкі адцягвае. Трэнер максімальна сфакусаваны на стане сваіх гульцоў і тым, што яны дэманструюць на пляцоўцы, як іх максімальна падвесці.

Калі я заступаў на пасаду трэнера, то было зразумела, што было некалькі гульняў, дзе мы маглі перамагчы, але чагосьці нам не хапала. Я быў засяроджаны на тым, каб нешта змяніць. Не ўсе натуральна, таму што мы нядрэнна гулялі, гэта адзначалі і іншыя спецыялісты. Але вось нейкія дэталі нам трэба было крыху змяніць», – сказаў Сухавецкі.