Усе навіны

Прэзідэнт Лігі ВТБ Кушчанка: «Вельмі сур'ёзна разглядаем перспектывы «Мінска»: будуць яны гуляць у наступным сезоне ці не»

24 красавіка, 16:37

Прэзідэнт Адзінай Лігі ВТБ Сяргей Кушчанка пракаментаваў магчымы няўдзел «Мінска» ў наступным сезоне турніру.

«Цяпер мы вельмі сур'ёзна разглядаем перспектывы «Мінска»: будуць яны гуляць у наступным сезоне ці не. Пры тым, што мы вельмі любім «Мінск», усе каманды любяць прыязджаць у сталіцу Беларусі. Але камандзе не хапае якаснага менеджменту», – сказаў Кушчанка.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне Лігі ВТБ «Мінск» атрымаў толькі адну перамогу ў 40 матчах турніру.