Tribuna/Баскетбол/Блогі/Сныціна магутна завяршыла кар'еру – зрабіла трэбл, а на апошні матч выйшла ў шыкоўных красоўках

Сныціна магутна завяршыла кар'еру – зрабіла трэбл, а на апошні матч выйшла ў шыкоўных красоўках

Каманда зладзіла беларусцы кранальныя провады.

19 траўня, 18:25
Сныціна магутна завяршыла кар'еру – зрабіла трэбл, а на апошні матч выйшла ў шыкоўных красоўках

Усё! Кацярына Сныціна афіцыйна завяршыла кар'еру і зрабіла гэта вельмі прыгожа. У сваім апошнім сезоне беларуска разам з «Лондан Лаёнс» здолела ўзяць трэбл – яшчэ ў студзені яе каманда заваявала Кубак Бэцi Кодоны, у красавіку выйграла першы ў гісторыі Брытаніі Еўракубак.

А 19 траўня перамагла ў чэмпіянаце, у фінале не пакінуўшы шанцу «Ньюкаслу» (92:65). Такому прыгожаму завяршэнню кар'еры могуць пазайздросціць многія.

У «Лондан Лаёнс» яшчэ перад апошняй гульнёй вырашылі прыгожа праводзіць беларуску. У гонар апошняй трэніроўкі Сныцінай уручылі падарунак.

А перад фінальнай гульнёй чэмпіянату каманда сустрэла яе ў спецыяльных майках, з надпісам Кat і выявай беларускі.

Сама Сныціна на свой апошні матч выйшла ў спецыяльных красоўках з выявай яе самой, яе ініцыяламі, бел-чырвона-белым сцягам і мноствам іншых малюнкаў, за якія ў сторыс падзякавала арт-дырэктару Беларускага свабоднага тэатра Мікалаю Халезіну.

Што да самога матча, то Сныціна правяла на пляцоўцы 28:11 хвілін, здзейсніла 4 падборы, аддала 2 перадачы і набрала 11 ачкоў. А вось так беларуска закідвала адзін з двух трохачковых.

А тут адна з выніковых перадач беларускі. Здаецца, што яна заканчвае з баскетболам зарана.

У красавіку мы ўзгадвалі ўсе дасягненні Сныцінай за кар'еру. Цяпер да іх дабавілася перамога ў Еўракубку і яшчэ адзін тытул чэмпіёна Брытаніі.

Дзякуй за ўсё, легенда!

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты