Tribuna/Адзінаборствы/Блогі/О духе времени/Кудзін пасля прайгранага тытульнага бою жартуе з няпрошаных дарадцаў і рэкламуе рускі брэнд адзення «для свабодных людзей» – такая вось рэфлексія
Відэа

Кудзін пасля прайгранага тытульнага бою жартуе з няпрошаных дарадцаў і рэкламуе рускі брэнд адзення «для свабодных людзей» – такая вось рэфлексія

Што думаеце?

Аўтар — Alex Zagorski
11 кастрычніка, 13:26
Кудзін пасля прайгранага тытульнага бою жартуе з няпрошаных дарадцаў і рэкламуе рускі брэнд адзення «для свабодных людзей» – такая вось рэфлексія

Раней мы ўжо пісалі пра тое, як беларускі баец ММА Аляксей Кудзін 4 кастрычніка прайграў бой расіяніну Хадысу Ібрагімаву за тытул часовага чэмпіёна ў суперцяжкай вазе расійскага прамоўшана Hardcore Boxing. Нагадаем, той паядынак скончыўся адзінагалосным рашэннем суддзяў на карысць Ібрагімава, які ўпэўнена правёў тры з чатырох раўндаў і моцна надаваў беларусу.

Да гонару Кудзіна, ён прызнаў перавагу суперніка і паабяцаў вярнуцца мацнейшым у будучыні:

– Як ёсць, так ёсць. Хадзіс прыгажун, выйшаў другім нумарам, сабраўся на гэты бой. Я дзесьці ў момантах недапрацаваў. Прызнаю свае памылкі, дзесьці тактычна недапрацаваў, фізічна адчуваў сябе добра. Высновы зробленыя, будзем трэнавацца, працаваць далей. У наступны раз выйдзем мацнейшымі, я яшчэ скажу сваё слова, – сказаў Кудзін пасля бою з Ібрагімавым.

Рэфлексія працягваецца і дагэтуль. 10 кастрычніка ў сваім Instagram Аляксей апублікаваў відэа, у якім іранізуе з няпрошаных дарадцаў, якія, відаць па ўсім, апанавалі дырэкт беларуса пасля паразы ад Ібрагімава.

Але ёсць і неадназначны момант. Дзень таму ў тым жа Instagram спартсмена з'явілася рэклама вытворцы «ВАРГГРАДЪ», які пазіцыянуе сябе як «русский бренд уникальной одежды для свободных людей», а свой стыль апісвае як злучэнне эстэтыкі рускай гісторыі, культуры, міфалогіі і сучасных тэндэнцый вулічнай моды.

У жніўні 2022 года вытворца пад слоганам «Памяць продкаў» выпусціў світшот-гімнасцёрку, пры стварэнні якой натхняліся «адзеннем звычайнага рускага салдата». На світшоце размясцілі некалькі нашывак з чарапамі, якія нагадваюць лагатып злачынцаў з ПВК «Вагнэр»:

– Легендарная рэч, пераасэнсаваная пад сучасныя рэаліі, – напісалі ў краме.

Заўвага: «Атака мертвецов» – распаўсюджаная ў расійскай публіцыстыцы назва эпізода бітвы за крэпасць Асавец (цяпер знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад Беластока) на Усходнем фронце падчас Першай сусветнай вайны. Тады 13-я рота 226-га Зямлянскага палка Расійскай імперыі пры адсутнасці сродкаў асабістай абароны змагла адбіцца і перайсці ў контр-наступ пасля газавай атакі нямецкіх войскаў. Адзначым, што ў выніку расійскія войскі пакінулі крэпасць.

На сайце брэнда адзначаецца, што яны ганарацца «гэтым адважным учынкам» (гаворка пра «Атаку мертвецов» – Tribuna.com) і тымі, «кто Русь отстоял». Яшчэ раз нагадаем, што ў выніку войскі Расійскай імперыі пакінулі крэпасць, а Першая сусветная вайна скончылася для Расіі ганебным для яе Брэсцкім мірам.

Пагадзіліся б на такую інтэграцыю падчас вайны, якую Расія працягвае супраць Украіны з 24 лютага 2022 года?

Іншыя пасты блога

Усе пасты