Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/«Вашынгтон» Протаса правёў «Ноч лап» – тлумачым, навошта гульцы прыехалі на арэну ў суправаджэнні сабак

«Вашынгтон» Протаса правёў «Ноч лап» – тлумачым, навошта гульцы прыехалі на арэну ў суправаджэнні сабак

Рыхтуйце свой міміметр 😍.

Аўтар — KentYara98
17 лістапада, 15:32
3
«Вашынгтон» Протаса правёў «Ноч лап» – тлумачым, навошта гульцы прыехалі на арэну ў суправаджэнні сабак

У «Вашынгтон Кэпіталс» Протаса справы нарэшце пайшлі ў гару. Пасля невыразнага старту каманда намацала свой гульнявы рытм і выдала невялікую серыю з трох перамог.

Апошні матч супраць «Вегаса», які адбыўся 15 лістапада, запомніўся не толькі сухой перамогай 3:0, але і добрай акцыяй ад клуба, зладжанай сумесна з Pedigree.

Падчас дабрачыннага мерапрыемства, мэта якога - дапамагчы сабакам з прытулку адшукаць сапраўдную сям'ю, гульцы «Вашынгтон» прыбылі на сваю хатнюю арэну ў суправаджэнні чатырохлапых сяброў:

Кожны хакеіст атрымаў кампактнага пёсіка, з якім пазіраваў для фотакамер:

На самой арэне размясцілі партрэты сабак:

Адзін са шчанюкоў паспеў знайсці новы дом яшчэ да матчу, прычым пры ўдзеле гульцоў: спачатку рудога шчанюка ўзяў на ператрымку форвард Конар Макмайкл, а потым назусім нападаючы Хендрыкс Лап'ер. Вось такая камандная праца.

Пры гэтым у клубе не абмежаваліся толькі запрашэннем сабак на гульню. «Кэпіталс» знялі каляндар з сабакамі і коцікамі, якія маюць патрэбу ў гаспадарах. Гульцы прыходзілі на здымкі цэлымі сем'ямі. Аляксей Протас здымаўся ў кампаніі жонкі Таццяны і дачкі Алісы:

Каляндар паступіць у продаж 26 лістапада, а ўсе атрыманыя сродкі пойдуць на дапамогу бяздомным жывёлам.

Іншыя пасты блога

Усе пасты