Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Калядны падарунак: заўзятар «Санкт-Галена» папрасіў падстрыгчы газон на дамашнім стадыёне, і яму дазволілі

Калядны падарунак: заўзятар «Санкт-Галена» папрасіў падстрыгчы газон на дамашнім стадыёне, і яму дазволілі

Спаўненне незвычайных жаданняў.

Аўтар — Mojše Kulbak
24 снежня, 20:01
Калядны падарунак: заўзятар «Санкт-Галена» папрасіў падстрыгчы газон на дамашнім стадыёне, і яму дазволілі

Адзін з лідараў швейцарскай «Суперлігі» «Сант-Гален» вырашыў правесці акцыю, прысвечаную зімовым святам. Кожны заўзятар мог напісаць ліст са сваім жаданнем клубу, а той, у сваю чаргу, паспрабаваць яго здзейсніць.

Былі просьбы наведаць каментатарскую, патрэніравацца разам з камандай, але найбольш незвычайная паступіла ад Даніэля. Мужчына хацеў падстрыгчы хатняе поле свайго ўлюбёнага клуба. «Сант-Гален» апынуўся не супраць і зладзіў заўзятару сустрэчу з грынкіперам. Разам яны падрыхтавалі стадыён да гульняў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты