Tribuna/Біятлон/Блогі/Пинта-Шминта/Нават калі экс-Алімбекава гавора на тэму цяжарнасці, гэта феерычна заблытана: не збіралася, пагарджала, а тут раптам марыла

Нават калі экс-Алімбекава гавора на тэму цяжарнасці, гэта феерычна заблытана: не збіралася, пагарджала, а тут раптам марыла

Вось і паспрабуйце зразумець.

Аўтар — KentYara98
7 студзеня, 07:32
Нават калі экс-Алімбекава гавора на тэму цяжарнасці, гэта феерычна заблытана: не збіралася, пагарджала, а тут раптам марыла

Беларуская біятланістка Дзінара Смольская, якая ў верасні 2023-га стала маці сына Сафрона, дала інтэрв'ю дзяржТБ, дзе расказала, што вырашыла зрабіць дэкрэтную паўзу ў карʼеры праз адсутнасць міжнародных стартаў:

«Цяжка было думаць пра мацярынства, калі мы выступалі на этапах Кубка свету, калі ў мяне былі добрыя вынікі. Я катэгарычна не прымала варыянт, калі мне трэба было пакідаць дзіця і праводзіць міжнародны сезон удалечыні ад яго і ад дома. Калі б міжнародны сезон працягваўся, верагодна, цяпер мы б не размаўлялі пра дзяцей. Цяпер бы я была на зборах і трэнаваннях», – заявіла Смольская.

Кубак Садружнасці, паводле слоў дзяўчыны, яе ні як не матываваў, бо адзін раз яна ўжо выйгравала гэтыя спаборніцтвы.

Цікава, што яшчэ ў верасні 2022-га экс-Алімбекаву спаборніцтвы, якія не матывуюць цяпер, цалкам задавальнялі, а вяртацца на міжнародную арэну ўвогуле «гарачага жадання» не было.

У лютым 2023-га, каментуючы свой новы бізнес, дзяўчына расказала, што выбрала для сябе не адыход у дэкрэт, як часта робяць спартсменкі пасля алімпійскага сезона, а навучанне і сваю справу. Маўляў, дэкрэт - гэта не ейны варыянт.

Праўда, ужо праз месяц яна ж распавядала, як моцна хоча на Кубак свету, які яшчэ зусім нядаўна не вабіў. Тады ж біятланістка прызналася, што і пра паўзу ў кар'еры думала, няхай і не нада сур'ёзна. І гэта не было звязана з патэнцыйным дэкрэтам: «Калі б я проста сышла ў дэкрэт, то, мусіць, з глузду зʼехала б, бачачы, як [іншыя] спаборнічаюць. Хацела, наадварот, даказаць сабе, што нават пасля такога [міжнароднага бана] можна выступаць, знаходзіць матывацыю».

І ўвогуле дыкрэт не ўваходзіў у планы біятланісткі, бо яна працягвала падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў-2026.

У траўні 2023-га, ужо цяжарнай, Смольская казала, што разважаць пра цяжарнасць будзе толькі тады, калі гэта здарыцца, а прапускаць трэнаванні і галоўныя старты праз гэта не плануе.

Ну а 28 верасня 2023 года на свет з'явіўся Сафрон Смольскі, нараджэнне якога, калі верыць маці, стала здзяйсненнем мары.

Выказванні экс-Алімбекавай не першы раз супярэчаць адно аднаму. Не так даўно прарэжымніца запэўнівала, што ў іх сямʼі галоўны муж, хоць усе ўчынкі сведчаць пра зусім іншае становішча спраў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты