Усе навіны
Video

Раян перамог Хэйні – тытул WBC у першай паўсярэдняй стаў вакантным

21 красавіка, 09:20

Амерыканскі баксёр Раян Гарсія (25/1, 20 KO) перамог чэмпіёна WBC у першай паўсярэдняй вазе Дэвіна Хэйні (31-1, 15 КО).

Раян адпраўляў Хэйні ў накдаўны ў 7-м, 10-м і 11-м раўндах. Гарсія атрымаў перамогу рашэннем суддзяў – 112:112, 114:110 і 115:109.

Для Хэйні гэта першая параза ў прафесійнай кар'еры. Раян не стаў чэмпіёнам, бо не ўклаўся ў вагу напярэдадні бою і не мог прэтэндаваць на тытул. Маўрысіа Сулейман заявіў, што Дэвін захаваў чэмпіёнскі пояс.