Усе навіны

«Арэнбург» Сівакова i iншых беларусаў вылецеў з Кубка Расіі, «Растоў» Сялявы прайшоў у плэй-оф

27 лістапада 2022, 23:40

27 лістапада прайшлі матчы групавога этапу Кубка Расіі.

У групе С «Арэнбург», за які выступаюць беларускія футбалісты Міхаіл Сівакоў, Юрый Кавалёў, Кірыл Пячэнін, Аляксандр Паўлавец і Кірыл Капленка, саступіў маскоўскаму «Дынама» (0:1) і вылецеў з турніру, заняўшы апошняе месца ў кварцеце.

Сівакоў адыграў поўны матч, Кавалёў быў заменены на 74-й хвіліне. Пячэнін выйшаў на поле на 75-й хвіліне, а Паўлавец увесь матч правёў на лаўцы запасных. Капленка ж не патрапіў у заяўку каманды на выязны матч.

«Растоў» жа абыграў «Ахмат» Сяргея Ташуева (3:0) і з другога месца прайшоў у чвэрцьфiнал Кубка.

Беларускага паўабаронцы растаўчан Аляксандра Сялявы не было ў заяўцы каманды на матч.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com