Усе навіны

ФІФА прасіла журналістаў выдаліць кадры, дзе Хакімі крычыць на Інфантына з-за дрэннага судзейства

18 снежня 2022, 08:23

Журналісты SVT Sports распавялі дэталі дыялогу паміж абаронцам зборнай Марока Ашрафам Хакімі і прэзідэнтам ФІФА Джані Інфантына па выніках матча за трэцяе месца ЧС-2022.

Мараканец быў злы з-за працы галоўнага арбітра матчу, з якім у яго ўзнік канфлікт пасля фінальнага свістка.

Ашраф адправіўся ў падтрыбуннае памяшканне, дзе сустрэў Інфантына. Па папярэдніх дадзеных, ён крычаў на чыноўніка, спасылаючыся на дрэннае судзейства.

«Яны (прадстаўнікі ФІФА – заўв. Tribuna.com) хацелі, каб мы выдалілі гэтыя кадры. Зразумела, што для іх яны непрыемныя, але крыху наіўна спадзявацца, што ніводзін з многіх журналістаў не раскажа, што бачыў.

Хакімі вельмі гучна паўтараў: «Вы так робіце з намі ўжо другі матч запар, што з вамі не так?», – адзначыў рэпарцёр Ёхан Кючукаслан.

Зборная Марока была незадаволеная тым, што на іх карысць не прызначылі пенальці ў адным з момантаў гульні.