Усе навіны

Дэшам замяніў Жыру і Дэмбеле на 41-й хвіліне матчу з Аргенцінай

18 снежня 2022, 18:54

Зборная Францыі саступае Аргенціне (0:2) пасля першага тайма фіналу ЧС-2022. Галоўны трэнер французаў Дыдзье Дэшам на 41-й хвіліне, ужо пры ліку 0:2, замяніў двух гульцоў. Замест Аліўе Жыру і Усмана Дэмбеле на поле выйшлі Маркус Цюрам і Рандаль Кало-Муані.