Усе навіны

Паўлавец пра пераход у грэцкую «Ламію»: «Пакуль гэта арэнда да лета, далей будзем размаўляць. Усё залежыць ад рашэння трэнера»

20 студзеня 2023, 14:04

Беларускі абаронца Аляксандр Паўлавец расказаў пра свой пераход з «Арэнбурга» ў «Ламію» з чэмпіянату Грэцыі.

«Можна сказаць, што гэта было сумеснае рашэньне ўсіх бакоў. Клуб зацікавіўся мной, выйшаў на агентаў, на «Арэнбург», і зрабіў канкрэтную прапанову. Пасля гэтага бакі аб усім дамовіліся. Пакуль гэта арэнда да лета, далей будзем размаўляць.

Усё залежыць ад рашэння трэнера. Трэба ўлічваць яшчэ той фактар, што зараз чэмпіянат у разгары, а я на этапе пачатку перадсезоннай падрыхтоўкі. Думаю, нейкі час мне трэба будзе, каб набраць гульнявую форму», – распавёў Паўлавец.