Усе навіны

У Дарвіна Нуньеса ёсць шанец заўтра згуляць з «Рэалам»

20 лютага 2023, 20:26

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп напярэдадні першага матча 1/8 фіналу ЛЧ супраць «Рэала» распавёў пра кадравую сітуацыю ў камандзе.

«Ёсць шанец, што Дарвін Нуньес (траўма пляча – заўв.) згуляе. Мы павінны ўбачыць, як ён зможа справіцца з болем. Калі мы пра гэта даведаемся, мы прымем рашэнне.

Сітуацыя з Ціяга Алькантарай не вельмі добрая. Ён выбыў на час з-за праблем са сцягном.

Луіс Дзіас (траўма на трэніровачным зборы – заўв.) цяпер працуе, гэта зойме яшчэ некалькі тыдняў. Але зараз ён таксама выйшаў на поле, і гэта вельмі добра.

Ібраіма Канатэ (траўма ў матчы з «Брайтанам» – заўв.) яшчэ не гатовы», – сказаў Клоп.