Усе навіны

Матч «Ламіі» Паўлаўца і ПАОКа ў Кубку Грэцыі адкладзены з-за жалобы. Больш за 30 чалавек загінулі праз сутыкненне цягнікоў

1 сакавіка 2023, 17:18
1

1 сакавіка меўся адбыцца паўфінальны матч Кубка Грэцыі, у якім мусілі сысціся «Ламія», за якую выступае беларускі абаронца Аляксандр Паўлавец, і ПАОК.

Аднак напярэдадні, 28 лютага, у Грэцыі сутыкнуліся пасажырскія і грузавыя цягнікі. У выніку аварыі некалькі вагонаў цягніка сышлі з рэек, некаторыя з іх загарэліся.

Вядома пра 36 загінуўшых і больш за 66 параненых.

У краіне аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Раней паўфінальны матч паміж гэтымі камандамі ўжо пераносіўся. Прычынай было навала снегу на стадыёне ў Ламіі.