Усе навіны

Стэрлінг не хоча пакідаць «Чэлсі», нягледзячы на цікавасць «Арсенала». Ён плануе змагацца за месца ў складзе

1 сакавіка 2023, 19:30

Вінгер «Чэлсі» Рахім Стэрлінг не мае намеру пакідаць каманду ў летняе трансфернае акно, паведамляе TalkSport.

Паводле інфармацыі крыніцы, рашэнне 28-гадовага футбаліста не зменіцца, нягледзячы на цікавасць «Арсенала». Раней былі чуткі, што ў падпісанні Стэрлінга зацікаўлены асабіста Мікель Артэта.

Англічанін хоча пазмагацца за сваё месца ў стартавым складзе.

У бягучым сезоне на рахунку Рахіма 6 галоў і 3 асісты.