Усе навіны

Маці Хакімі – пра абвінавачванні сына ў згвалтаванні: «Я спытала яго аб справе і ён пакляўся мне, што невінаваты»

7 сакавіка 2023, 12:00

Саіда Му, маці абаронцы «ПСЖ» Ашрафа Хакімі, які абвінавачваецца ў згвалтаванні, пракаментавала сітуацыю.

«Маё сэрца кажа мне, што мой сын невінаваты – ён добра выхаваны і адукаваны.

Ён не заслугоўвае таго, што з ім здарылася. Я спытала яго пра справу і ён пакляўся мне, што невінаваты», – сказала Му для Al-Araby Al-Jadeed.