Усе навіны

Кіраўніцтва «Крыстал Пэлас» разглядае звальненне Віейра, магчымыя пераемнікі – Кампані і Кэрык

16 сакавіка 2023, 20:48

Галоўны трэнер «Крыстал Пэлас» Патрык Віейра ў бліжэйшы час можа быць звольнены са сваёй пасады, інфармуе The Guardian.

Такі варыянт разглядае кіраўніцтва клуба на чале з уладальнікамі. Прычынай таму з'яўляецца дрэнная форма каманды – клуб знаходзіцца ўжо ў трох ачках ад зоны вылету.

«Крыстал Пэлас» яшчэ ні разу не перамагаў у 2023 годзе, правёўшы 12 матчаў.

Заменай для Віейра могуць стаць Венсан Компані («Бернлі») і Майкл Кэрык («Мідлсбра»).