Усе навіны

Бензема аформіў хет-трык у вароты «Барселоны» і абышоў Рауля па галах у Эль-Класіка

6 красавіка 2023, 00:00

На «Камп Ноу» прайшоў паўфінальны матч Кубка Іспаніі паміж «Барселонай» і «Рэалам» (4:0).

У пачатку другога тайм Карым Бензема запісаў на свой рахунак дубль. На 50-й хвіліне капітан «Рэала» вызначыўся ўпершыню пасля перадачы Лукі Модрыча, а праз 8 хвілін – рэалізаваў пенальці, якое зарабіў Вінісіус Жуніёр.

На 81-й хвіліне француз забіў трэці гол у выніку контратакі. Для Бензема гэты мяч стаў 16-м у матчах супраць «Барселоны». Такім чынам, ён апярэдзіў Рауля па галах у Эль-Класіка і выйшаў на чыстае трэцяе месца ў рэйтынгу бамбардзіраў гэтага супрацьстаяння. Больш – толькі ў Крыштыяну Раналду, Альфрэда Ды Стэфана (па 18) і Ліянэля Месі (26).

Нагадаем, у папярэднім матчы з «Вальядалідам» у Ла Лізе (6:0) Карым забіў тры мячы за сем хвілін.