Усе навіны

Карла Анчалоці: «Перамога над «Барселонай» 4:0 – у топ-10 матчаў у маёй кар'еры»

7 красавіка 2023, 20:24

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падзяліўся думкамі аб перамозе над «Барселонай» (4:0) у другім паўфінальным матчы Кубка Іспаніі.

«Гэты матч займае асаблівае месца ў маёй кар'еры. У плане футбола стаўлю яго на вельмі высокую пазіцыю ў топ-10 маіх матчаў.

Было шмат фінальных гульняў, калі мая каманда паказвала найгоршы футбол. Але такія сустрэчы пакідалі вельмі прыемныя ўспаміны», – сказаў Анчалоці.

«Рэал» наступны матч правядзе 8 красавіка супраць «Вільярэала» ў Ла Лізе.