Усе навіны

«Чэлсі» можа прадаць Зіеша, Пулішыча, Кулібалі і яшчэ пецярых гульцоў да 30 чэрвеня, каб не парушаць правілы фінансавага фейр-плэю

22 красавіка 2023, 13:11

«Чэлсі» працуе над тым, каб завяршыць бягучы сезон без парушэнняў фінансавага фейр-плею.

Для гэтага сінім трэба ажыццявіць трансферы на выхад, каб збалансаваць выдаткі і прыбытак пасля шэрагу набыццяў мінулым летам і зімой.

Паводле інфармацыі Evening Standard, арыстакраты маюць намер прадаць Крысціяна Пулішыча, Хакіма Зіеша, Каліду Кулібалі, Рубена Лофтуса-Чыка, Конара Галахера, Рамэлу Лукаку, П’ера-Эмерыка Абамеянга і Мэйсана Маўнта, у якім зацікаўленыя «Ліверпуль»,

Трансферы неабходна правесці да 30 чэрвеня, каб іх можна было ўключыць у фінансавыя справаздачы за сезон 2022/2023. Іншыя клубы ведаюць аб гэтай праблеме «Чэлсі» і гатовы выкарыстоўваць гэта ва ўласных інтарэсах.

Арыстакраты ўжо пачалі перамовы пра магчымыя трансферы з некаторымі клубамі. У гэты аўторак прадстаўнікі «Чэлсі» глядзелі матч ¼ фіналу Лігі чэмпіёнаў з «Рэалам» (0:2) у кампаніі прэзідэнта мадрыдцаў Фларэнціна Перэса, уладальніка «Брайтана» Тоні Блюма, спартыўнага дырэктара «Барселоны» Матэу Алемані і агента Жоржэ Мендэша.