Усе навіны

«Барселона» хоча абмяняць Ферана Торэса на Караска

25 красавіка 2023, 17:00

«Барселона» хоча здзейсніць абмен з «Атлетыка», паведаміў журналіст Ашраф Бен Аяд.

Па дадзеных крыніцы, «Барса» гатова аддаць мадрыдскаму клубу Ферана Торэса. Каталонскі клуб пры гэтым хоча атрымаць хаўбека «матрацнікаў» Яніка Фэрэйра Караска. Пра ўмовы магчымага абмену не паведамляецца.

23-гадовы Феран Торэс у бягучым сезоне правёў 39 матчаў за «Барсу» і забіў 7 мячоў пры 2 рэзультатыўных перадачах. 29-гадовы Янік Ферэйра Караска ў 37 матчах за «Атлетыка» аформіў 6 галоў пры 4 рэзультатыўных перадачах.