Усе навіны

У «Барселоны» няма грошай на трансфер Амрабата

6 траўня 2023, 16:10

«Барселона» летам не зможа аформіць трансфер паўабаронцы «Фіярэнціны» Саф'яна Амрабата, паведамляе Marca.

Каталонцы цікавіліся 26-гадовым мараканцам яшчэ зімой, але ні тады, ні цяпер няма фінансавай магчымасці задаволіць запыты італьянскага клуба.

У «Барсе» лічылі Амрабата заменай для 34-гадовага Серхіа Бускетса. Хутчэй за ўсё, іспанцы будуць шукаць альтэрнатыўныя опцыі.

У бягучым сезоне Сафʼян правёў за «Фіярэнціну» 43 матчы, яго статыстыка – тут.