Усе навіны

Абамеянг вядзе перамовы па разрыве кантракту з «Чэлсі», каб вярнуцца ў «Барселону»

7 траўня 2023, 21:15

Габонскі нападаючы П'ер-Эмерык Абамеянг пачаў перамовы з «Чэлсі» па скасаванні кантракта, каб летам перайсці ў «Барселону» на правах свабоднага агента. Пра гэта паведамляе Sport.es.

На працягу апошніх некалькіх месяцаў гулец кантактаваў з былымі партнёрамі па «Барселоне» і галоўным трэнерам Хаві. Абамеянг паведамляў пра сваё жаданне вярнуцца ў клуб, каб стаць дублёрам Роберта Левандоўскага.

«Барселона» таксама зацікаўлена ў падпісанні 33-гадовага форварда, але важна, каб пераход адбыўся на правах свабоднага агента, каб патэнцыйны трансфер упісаўся ў фінансавы план каталонцаў. Таксама Абамеянгу давядзецца пайсці на істотнае зніжэнне зарплаты.

У «Чэлсі» лічаць, што продаж гульцам будзе правільным рашэннем. Лонданскі клуб прапанаваў габонца некалькім еўрапейскім клубам, у прыватнасці «Інтэру» і «Ювентусу», але сам П'ер-Эмерык хоча перайсці менавіта ў «Барселону».