Усе навіны

Альфонса Дэвіс – трансферная мэта для «Рэала» і «Ман Сіці», але «Баварыя» не мае намеру прадаваць фулбека

18 траўня 2023, 14:22

«Рэал» і «Манчэстэр Сіці» лічаць левага абаронцу «Баварыі» Альфонса Дэвіса сваёй трансфернай мэтай, інфармуе журналіст Sky Deutschland Фларыян Плеттэнберг.

Мюнхенцы не маюць намеру адпускаць 22-гадовага футбаліста. Клуб паспрабуе падоўжыць кантракт канадца, дзейнае пагадненне заканчваецца летам 2025-га.

За «Баварыю» Дэвіс выступае з 2019 года, канцоўку бягучага сезона фулбек прапускае з-за траўмы.

Да пашкоджання Альфонса паспеў правесці 38 матчаў, вызначыўшыся 3 галамі і 8 асістамі. Падрабязная статыстыка – тут.