Усе навіны

Зінчанка на пытанне, ці будзе ваяваць за Украіну: «Вядома. Але на гэты момант я больш карысны тут»

14 чэрвеня, 23:06
2

Украінскі абаронца «Арсенала» Аляксандр Зінчанка распавёў, ці гатовы ваяваць за Украіну.

– Ты хацеў далучыцца да баявых дзеянняў?

– Будзе час, калі ўсе будуць там. Калі будзе апошні званок ці што-небудзь такое, то ўсё пайдуць.

– Ты пойдзеш?

– Усе пойдуць.

– Ты будзеш ваяваць за Украіну?

– Вядома, вядома. Але ў той жа час я думаю пра сённяшні дзень, думаю, я значна больш карысны тут на гэты момант. Але ты ніколі не ведаеш, што здарыцца, – сказаў Зінчанка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.