Усе навіны

Нідэргаус цалкам прызнаў віну па справе «Шахцёра»

27 чэрвеня, 12:30

27 чэрвеня ў рэжымным судзе Маскоўскага раёна Мінска праходзіць суд над экс-спартыўным дырэктарам «Шахцёра» Уладзімірам Нідэргаусам.

Нідэргаус абвінавачваецца ў подкупе ўдзельнікаў і арганізатараў спартыўных спаборніцтваў.

Паведамляецца, што пасля абвяшчэння «пракурам» абвінавачання Нідэргаус цалкам прызнаў сваю віну.

Таксама рэжымны суд задаволіў хадайніцтва экс-спартыўнага дырэктара аб унясенні на рахунак мінскага гарадскога «суда» грашовых сродкаў як гарантыю аплаты штрафу.

Нагадаем, раней КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы.

Непасрэдна Нідэргаус быў прызнаны персонай нон грата ў беларускім футболе і аштрафаваны на 14,66 тысячы долараў. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылках ніжэй.