Усе навіны

Сёння працягваецца «суд» над экс-спартдырам «Шахцёра» Нідэргаўсам

4 ліпеня, 11:14

4 ліпеня ў рэжымным судзе Маскоўскага раёна Мінска пройдзе суд над экс-спартыўным дырэктарам «Шахцёра» Уладзімірам Нідэргаўсам.

Нідэргаўс абвінавачваецца ў подкупе ўдзельнікаў і арганізатараў спартыўных спаборніцтваў.

Адзначым, што Нідэргаўс поўнасцю прызнаў віну.

Нагадаем, раней КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы.

Непасрэдна Нідэргаўс быў прызнаны персонай нон грата ў беларускім футболе і аштрафаваны на 14,66 тысячы долараў. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылках ніжэй.