Усе навіны

«МЮ» узгадніў умовы асабістага кантракту з Амрабатам

6 ліпеня, 11:50

Апорны хаўбек «Фіярэнціны» Соф’ян Амрабат можа перайсці ў «Манчэстэр Юнайтэд», паведамляе Football Italia са спасылкай на La Nazione.

Англійскі клуб узгадніў з мараканцам умовы асабістага кантракта.

«Чырвоныя д’яблы» пакуль не дасягнулі дамоўленасці з «Фіярэнцінай», якая жадае атрымаць за свайго футбаліста не менш за 30 млн еўра.

Паведамляецца, што трансфер Амрабата з’яўляецца асабістым пажаданнем Эрыка Тэн Хага, знаёмага з гульцом з часоў сумеснай працы ва «Утрэхце».

Соф’ян выступае за «фіялак» з 2020 года. У сезоне 2022/23 ён правёў 49 матчаў, на яго рахунку 1 асіст.

Поўная статыстыка 26-гадовага гульца тут.