Усе навіны

Арына Сабаленка: «Гледачы павінны ведаць, чаму тэнісісты не ціснуць рукі пасля матчаў»

11 ліпеня, 11:03

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№ 2 WTA) падзялілася меркаваннямі аб адмове ўкраінак паціскаць рукі расійскім і беларускім саперніцам пасля матчаў.

– Вы глядзелі матч Азаранка супраць Світолінай? Як ацанілі рэакцыю Вікторыі, калі яна выйшла з корта?

– Так, гэта быў выдатны матч. Абедзьве паказалі выдатны ўзровень. Думаю, Вікторыя проста прапусціла пару вельмі важных ачкоў у канцы трэцяга сэта.

Гэта сапраўды цяжкая сітуацыя. Як сказала Эліна, думаю, хтосьці павінен аб’явіць у сацыяльных сетках аб тым, што поціскаў рукі не будзе каб гульцы не пакідалі корт з такой нянавісцю з трыбун.

– Як лічыце, ці трэба аб’явіць перад матчам, каб гледачы ведалі, чаму ў канцы не будзе поціску рукі?

– Напэўна так. Было б добра, каб гледачы сапраўды ведалі, што адбываецца. За адсутнасцю поціску рукі існуе прычына, – сказала Сабаленка.