Усе навіны

Хендэрсан схіляецца прыняць запрашэнне ад Джэрарда ў «Аль-Ітыфак». Саудаўцы прапануюць заробак 700 тысяч фунтаў у тыдзень

13 ліпеня, 10:34

Джордан Хендэрсан можа пакінуць «Ліверпуль» і перайсці ў «Аль-Ітыфак». Чакаецца, што канчатковае рашэнне гулец прыме хуткім часам. Пра гэта паведамляе The Athletic.

Вырашальным фактарам у магчымым трансферы Хендэрсана з'яўляецца персона новага галоўнага трэнера «Аль-Ітыфака» – на мінулым тыдні каманду ўзначаліў легендарны экс-паўабаронца «Ліверпуля» Стывен Джэрард. Хендэрсан і Джэрард разам гулялі ў складзе мерсісайдцаў з 2011 па 2015 год.

Калі Джордан прыме прапанову саудаўскага клуба, то атрымае ў чатыры разы большы заробак, чым у «Ліверпулі». Па інфармацыі Daily Mail, тыднёвы аклад 33-гадовага паўабаронцы складзе 700 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Кантракт паміж Хендэрсанам і яго дзейным клубам разлічаны да канца сезона 20224/25.

Раней паведамлялася, што «Аль-Ітыфак» таксама хоча падпісаць Філіпэ Каўціньё, Джэсі Лінгарда і П'ера-Эмерыка Абамеяна.