Усе навіны

Абамеянг стаў гульцом «Марселя»

21 ліпеня, 20:26

Нападнік П'ер-Эмерык Абамеянг перайшоў у «Марсель».

Гулец перайшоў з «Чэлсі». Дэталі здзелкі не пазначаныя. Паводле звестак журналіста Фабрыцыа Рамана, лонданскі клуб адпусціў гульца бясплатна, а кантракт разлічаны да 2026 года.

Габонец належаў «Чэлсі» з лета 2022 года. У мінулым сезоне забіў 3 мячы і аддаў 1 галявую ў 21 матчы.

Раней футбаліст таксама выступаў за «Арсенал», «Барселону» і «Барусію» Д.