Усе навіны

Дзмітрый Гомза: «За здачу матча «Шахцёру» мусіў атрымаць 20 000 еўра. Пагадзіўся, ведаючы нашы ўнутрыкамандныя праблемы, і нікому не сказаў»

31 ліпеня, 16:01
2

На партале sport5.by апублікавалі паказанні экс-гульца «Белшыны» Дзмітрыя Гомзы па справе «Шахцёра».

Па версіі сілавікоў Лукашэнка, Гомза, сярод іншага, прыняў прапанову былога функцыянера «Шахцёра» Уладзіміра Нідэргауса аб здачы гульні салігарчанам, у матчы 30-га тура ЧБ-2022, якая завяршылася паражэннем бабруйчан – 1:4.

– Перад матчам апошняга тура «Шахцёр» – «Белшына» мне патэлефанаваў таксама Нідэргаўс. Прапанаваў знайсці два-тры чалавекі, якія гатовы зрабіць вынік, але я быў упэўнены ў партнёрах, якія не пагадзіліся б на гэта. І вырашыў пагадзіцца, ведаючы нашы ўнутрыкамандныя праблемы: траўмы, дыскваліфікацыі, шмат людзей асноўнага складу не было – і не казаць нікому. Пры тым, што «Шахцёр» на той момант выглядаў вельмі добра. Мне здавалася, што не давядзецца нічога рабіць.

Падчас гульні першы тайм скончылі 0:0, гэта значыць перадумоў нават у нас не было, ну, тамака да забітага мяча. Гэта значыць яны больш атакавалі, і ў іх было дастаткова галявых момантаў. У другім тайме прапусцілі спачатку першы гол. Не сказаць, што неяк вінаваты ў гэтым голе. Так, другі гол забілі з пенальці, які зрабіў я. Ну, скажам так, там умоўна злога намеру ў той момант не было. Гэта значыць, прайгравалі і так ужо 1:0. І потым мяне пасля пенальці замянілі. Прапусцілі яшчэ гол, мы забілі – нам забілі. Канчатковы лік быў у матчы 4:1 на карысць «Шахцёра».

Ну, хачу яшчэ раз паўтарыцца, што злога намеру ў нейкай моцнай здачы там у мяне не было, бо кажу, што ўмоўны «Шахцёр» з іх легіянерамі і з нашымі кадравымі праблемамі… Гэта значыць было відавочна, што яны павінны абыгрываць нас.

– А якую павінны былі атрымаць?

– 20 000 еўра, – сказаў Гомза.

Нагадаем, што 11 траўня стала вядома, што 36-гадовы форвард быў аб'яўлены АБФФ персонай нон-грата і павінен выплаціць штраф у памеры 37 тысяч беларускіх рублёў (больш за 13 тысяч долараў). Пасля гэтага Гомза пакінуў «Паперпрам».

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.