Усе навіны

Гомза пра стымуляванне перад мiнскім «Дынама»: «Прэміяльныя ў «Белшыне» не плацілі. Патрэбныя былі ачкi, падвойны стымул»

31 ліпеня, 23:51

Экс-гулец «Белшыны» Дзмітрый Гомза распавёў пра умовы стымулявання «Шахцёрам» у матчы чэмпіянату Беларусі-2022 супраць мінскага «Дынама».

Паказанні футбаліста прыводзіць дзяржСМІ.

– Скажыце, хто з футбалістаў трэнерскага штаба і кіраўніцтва футбольнага клуба быў дасведчаны аб вашых з Нідэргаўсам дамоўленасцях па матчы?

– Першапачаткова, да матчу?

– Так.

– Да матчу, толькі падышоў да галоўнага трэнера.

– Прозвішча назавіце?

– Рыбак Альберт Уладзіміравіч.

– І што трэнер сказаў?

– Ну, вырашайце камандай. Як вы лічыце, так і будзе.

– А да іншых хлопцаў нават не падышлі? То бок, можа сапраўды стымул нейкі дало дадатковы?

– Не, сабраліся лідары каманды, чалавек 10-12, дакладна ўжо не памятаю. Вось зайшоў у рас... Ну, не ў распранальню, у трэнажорную залу, і аб'явіў, што вось прыязджаў чалавек, які стымулюе нас перад гульнёй.

То бок, усе разумеюць, што ў нас прэміяльныя не плаціліся, і, скажам так, бонус нейкі. Нам і самім патрэбны былі ачкi, ніхто праз рукавы гуляць не збіраўся нават і без гэтых грошай. А тут яшчэ, ну, падвойны стымул. Можа, камусьці гэта надало сілы: там у два разы хутчэй уцёк, можа.

За сябе магу сказаць, што чыста псіхалогія, што нейкі бонус мы за гэта атрымаем, і ўсё, – сказаў Гомза.