Усе навіны

Пагба адхіліў прапанову «Аль-Іціхада» у 30 млн еўра за сезон і вырашыў застацца ў  «Ювентус»

8 жніўня, 23:22

Паўабаронца «Ювентуса» Поль Пагба адхіліў прапанову аб трохгадовым кантракце ад «Аль-Іціхада» з заробкам 30 млн еўра за сезон. Гулец вырашыў застацца ў турынскім клубе і вярнуцца на ўзровень, які ў яго быў да траўмы. Аднак саўдаўцы захоўваюць цікавасць да Поля і маюць час на яго падпісанне да 20 верасня, калі ў іх зачыніцца трансфернае акно. Пагба ўпарта працуе, каб быць у добрай форме ў пачатку сезона. Аднак ён рызыкуе прапусціць стартавы матч Серыі А супраць "Удынезэ", які адбудзецца 20 жніўня. Поль выступае за турынцаў з мінулага лета. Пасля вяртання ў клуб ён правёў усяго 161 хвіліну ў 10 матчах і зрабіў 1 асіст.