Усе навіны
Video

4 гульцоў «ПСЖ» могуць дыскваліфікаваць за крычалку «Марсельцы, ##### сваіх мамак»

25 верасня, 19:50

Гульцы «ПСЖ» рызыкуюць атрымаць дыскваліфікацыю за абразы ў адрас супернікаў пасля пераможнага матча з «Марселем» (4:0).

Пасля завяршэння гульні парыжане пайшлі да сваіх заўзятараў і пачалі спяваць песні. У той час як 17-гадовы Уорэн Заір-Эмеры ў гучнагаварыцель спяваў хіт All Together We Will Sing («Усе мы праспяваем разам»), яго партнёры па камандзе крычалі: «Марсельцы, ##### [трахайце] сваіх мамак».

Пад пагрозу дыскваліфікацыі патрапілі Рандаль Кало-Муані, Ашраф Хакімі, Усман Дэмбеле і Левен Курзава. Па інфармацыі Le Parisien, у сераду, 27 верасня, дысцыплінарны камітэт разгледзіць справу. Калі будзе даказана, што гульцы «ПСЖ» скандавалі вышэйпрыведзеную крычалку, то яны могуць быць пакараныя адхіленнем.

У 2011 годзе за аналагічную песню, толькі пра «ПСЖ», быў дыскваліфікаваны абаронца «Марселя» Тае Тайва.