Усе навіны

Ілля Кухарчык: «Кіраўніцтва «Белшыны» абяцала, што дадуць прэміяльныя да 30 верасня. Нам яшчэ штраф плаціць»

26 верасня, 21:21

Паўабаронца «Белшыны» Ілля Кухарчык распавёў пра задачы каманды на сезон і пра выплату штрафаў.

– У пераходныя матчы дакладна патрапім, гэта задача мінімум. Задача максімум для нас – застацца ў вышэйшай лізе, заняўшы месца ў турнірнай табліцы, якое дазваляе гэта зрабіць. Каб не гуляць у гэтыя маразы. Мала што можа здарыцца? Навошта сабе нервы паднімаць?

– Кіраўніцтва ставіць задачу захаваць прапіску. Ці матывуе фінансава для гэтага?

– Задачу ставяць, але пакуль не матывуюць. Абяцалі, што дадуць прэміяльныя да 30 верасня. Нам яшчэ штраф плаціць. Таму, чакаем. Спадзяюся, што аддадуць.

– Гэта значыць штраф вы яшчэ не аплацілі?

– Толькі частка. З прэміяльных за мінулы сезон, – распавёў Кухарчык.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы.

Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.