Усе навіны

Карлас Алос: «Іспанія ў 2030 годзе стане адной з гаспадынь ЧС. Чаму б Беларусі не замахнуцца туды?»

8 кастрычніка, 23:25
1

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся меркаваннем аб камандзе.

– Вы ўжо сталі беларускім трэнерам. Вы сталі беларускім галоўным трэнерам. Вы сталі богам беларускага футбола. У вас ёсць мара?

– Я наогул такі чалавек, калі я ў нешта не веру, я не буду ў гэта запрагацца, увязвацца. Я ня буду гэтым займацца. І раз я тут – значыць я веру.

Я веру, што ў нацыянальнай зборнай ёсьць патэнцыял. Ёсць добрыя гульцы, я веру, што мы можам дабіцца чагосьці з гэтай камандай. І калі гульцы будуць аддавацца на 100%, калі яны будуць змагацца, па-сапраўднаму хацець гэтага, то мы можам пазмагацца і за выхад на чэмпіянат свету і Еўропы. Калі б я ў гэта не верыў, мяне б тут не было.

Так, нам трэба шмат працы, але мы можам змагацца за тое, каб гуляць на такіх турнірах. Учора стала вядома, што Іспанія ў 2030 годзе стане адной з гаспадынь чэмпіянату свету. Чаму б не замахнуцца туды? Хоць гэта вельмі далёка, вядома, зараз 2023 год, тым не менш, – сказаў Алос.