Усе навіны

Эль-Класіка адсудзіць Хіль Мансана, пры якім у «Рэала» 100% перамог супраць «Барселоны»

27 кастрычніка, 11:40

Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя апублікавала судзейскія прызначэнні на матчы 11-га тура Ла Лігі.

Матч паміж «Барселонай» і «Рэалам» абслужыць брыгада арбітраў на чале з Хесусам Хілем Мансана. Арбітр ВАР - Гільерма Куадра Фернандэс. Хіль Мансана трэці раз адпрацуе на Эль-Класіка ў ролі галоўнага арбітра. У абодвух папярэдніх матчах перамог "Рэал".

У лістападзе мінулага года Хесус судзіў матч «Асасуна» – «Барселона». Тады 39-гадовы арбітр выдаліў Жэрара Піке за абразы ў бок сваёй маці: «###### ганьба. Я ### на тваю ###### маці».

Першае Эль-Класіка ў бягучым сезоне адбудзецца заўтра, 28 кастрычніка. Пачатак гульні ў 17:15.