Усе навіны

17-гадовы Заір-Эмеры атрымаў дэбютны выклік у зборную Францыі. У спіс на матчы лістапада таксама патрапілі Камавінга, Мбапэ, Грызман і яшчэ 19 гульцоў

9 лістапада, 20:40

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам назваў спіс футбалістаў, якія прымуць удзел у матчах кваліфікацыі Еўра-2024 супраць Гібралтара і Грэцыі, якія пройдуць 18 і 21 лістапада.

У яго патрапілі 23 гульцы. Свой першы выклік у нацыянальную каманду атрымаў 17-гадовы хаўбек «ПСЖ» Уорэн Заір-Эмеры.

Брамнікі: Альфонс Арэаля («Вэст Хэм»), Майк Меньян («Мілан»), Брыс Самба («Ланс»)

Абаронцы: Жанатан Клос («Марсель»), Тэа Эрнандэс («Мілан»), Люка Эрнандэс («ПСЖ»), Ібраіма Канатэ («Ліверпуль»), Жуль Кундэ («Барселона»), Жан-Клер Тадзібо («Ніца»), Вільям Саліба («Арсенал»), Даё Упамекана («Баварыя»)

Паўабаронцы: Эдуарда Камавінга («Рэал»), Юсуф Фафана («Манака»), Бубакар Камара («Астан Віла»), Адрыян Раб'ё («Ювентус»), Уорэн Заір-Эмеры («ПСЖ»)

Нападаючыя: Кінгслі Каман («Баварыя»), Усман Дэмбеле («ПСЖ»), Аліўе Жыру («Мілан»), Антуан Грызман («Атлетыка»), Рандаль Кало-Муані («ПСЖ»), Кіліян Мбапэ («ПСЖ»), Маркус Цюрам («Інтэр»).