Усе навіны

Аляксей Шпілеўскі: «Прыемна, што ацанілі на маёй Радзіме высілкі «Арыса». Мы напісалі незабыўныя старонкі, якія будуць уплываць на мірны год»

1 студзеня, 14:06

Галоўны трэнер «Арыса» Аляксей Шпілеўскі адрэагаваў на прызнанне наведвальнікаў сайта bel.football найлепшым трэнерам Беларусі ў 2023 годзе.

– Шчыра прыемна, што ацанілі на маёй Радзіме ўсе намаганні, якія мы з прэзідэнтам, трэнерскім штабам, персаналам, і маімі галоўнымі гладыятарамі, маімі фантастычнымі футбалістамі напісалі незабыўныя старонкі, якія будуць на нас у матывавальным стылі ўплываць на новы і здаровы, шчаслівы і мірны год.

Дзякуй усім за падтрымку, перажыванні і любоў, – напісаў Шпілеўскі.