Усе навіны

Салах – 5-й гулец у гісторыі АПЛ, які забіў 150+ галоў за адзін клуб

2 студзеня, 10:20

Вінгер «Ліверпуля» Махамед Салах адзначыўся дублем у матчы 20-га тура АПЛ з «Ньюкаслам» (4:2).

Спачатку егіпцянін адкрыў лік у гульні пасля перадачы Дарвіна Нуньес, а на 86-й хвіліне рэалізаваў пенальці. Для яго гэтыя галы сталі 150 і 151 у складзе «Ліверпуля» у рамках АПЛ.

Дзякуючы гэтаму Салах стаў пятым гульцом у гісторыі АПЛ, які забіў 150+ галоў за адну каманду. Раней гэта ўдавалася Хары Кейну («Тотэнхэм»), Серхіа Агуэра («Манчэстэр Сіці»), Уэйну Руні («Манчэстэр Юнайтэд») і Цьеры Анры «(Арсенал»).

Нагадаем, што АПЛ існуе з 1992 года. Статыстыка Салаха тут.