Усе навіны

«Чэлсі» ацэньвае Брою ў 50-60 мільёнаў фунтаў – у яго 3 галы ў 36 матчах за клуб

18 студзеня, 10:15

«Чэлсі» лічыць, што нападаючы каманды Арманда Броя каштуе ад 50 да 60 мільёнаў фунтаў, паведамляе The Telegraph.

Клуб улічваў, за колькі пераходзіў у «Манчэстэр Юнайтэд» Расмус Хёйлунд (72 млн – заўв.) і ў колькі «Брайтан» ацэньвае Эвана Фергюсана (100 млн – заўв.).

Раней лічылася, што «Чэлсі» адпусціць Брою зімой толькі ў тым выпадку, калі падпіша новага нападаючага, але гэта можа аказацца не так, калі нейкі клуб прапануе суму, блізкую да запыту лонданцаў.

Футбалістам цікавяцца «Вулверхэмптан», «Фулхэм» і «Вэст Хэм», але пакуль незразумела, ці зможа нехта з гэтых клубаў наблізіцца да вышэйзгаданых 50-60 млн.

Нагадаем, Броя – выхаванец «Чэлсі». За першую каманду ён згуляў 36 матчаў, забіўшы 3 мячы.

У 2020 і 2021 гадах аддаваўся ў арэнду «Вітэсу» і «Саўтгемптану» – усяго аформіў 20 галоў і аддаў 4 рэзультатыўныя перадачы ў 72 матчах.

Са снежня 2022-га па чэрвень 2023-га быў па-за гульнёй з-за траўмы крыжападобнай звязкі калена.

У гэтым сезоне забіў 2 мячы ў 17 матчах, падрабязная статыстыка – тут.